Паскарэнне працэсу пераходу беларуска-еўрапейскай мяжы — пытанне інфраструктуры, і ЕС укладвае ў яе грошы. А пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму Мінск і Брусель падпішуць пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур, якія могуць заняць два-тры месяцы. Пра гэта ў каментары Tut.by заявіла кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, каментуючы ў кулуарах семінара да 10-годдзя «Усходняга партнёрства» «памежныя» ініцыятывы беларускага МЗС.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Чытайце таксама: Макей: Гэта не нармальна, калі людзі чакаюць па 10-15 гадзін на мяжы, а то і суткі

Нагадаем, Уладзімір Макей, а таксама яго намеснік Алег Краўчанка, на розных пляцоўках прапанавалі Бруселю дамагчыся таго, каб пераходзіць мяжу Беларусі з Еўрасаюзам можна было не даўжэй чым за гадзіну.

Віктарын нагадала, што ЕС ужо ўкладвае грошы ў памежную інфраструктуру на мяжы з Беларуссю і на беларуска-ўкраінскай мяжы. Дыпламат прызнае, што ёсць магчымасць рабіць больш.

— Гэта пытанне і тэхнічнае — патрэбна інфраструктура. Пунктам памежнага пераходу, напэўна, трэба больш месца. Патрэбныя двухбаковыя дамовы паміж дзвюма краінамі-суседкамі.

Віктарын адзначыла, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк будзе рэалізоўваць праект па мадэрнізацыі інфраструктуры на адным пагранпераходзе на мяжы Беларусі і Літвы.

Перамовы ж па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС ужо завершаны, супярэчнасцяў няма, тэкст узгоднены, кажа суразмоўца.

Зараз Мінск і Брусель павінны правесці дакумент праз усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, адзначае Віктарын. Паводле слоў дыпламата, гэты працэс можа заняць 2-3 месяцы, а затым бакі выходзяць на падпісанне дакументаў. Чакаецца, што для гэтай цырымоніі правядуць сустрэчу на высокім узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?