Падрыхтоўка афіцэраў па новай для беларускай арміі спецыяльнасці «Арганізацыя сувязі з грамадскасцю» будзе арганізавана на вайсковых факультэтах БДУ (Мінск), ВДУ (Віцебск) і ГрДУ (Гродна), паведамляе «Мінск-Навіны».
Гэтая вайскова-ўліковая спецыяльнасць (код 808800) уключана ў абноўлены пералік спецыяльнасцяў для навучання па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або вайсковых факультэтах устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Інфармацыі пра тое, калі гэтыя ВНУ пачнуць ажыццяўляць набор студэнтаў на новую спецыяльнасць, пакуль што няма.