1 верасня ўступаюць у сілу змены (PDF) ў страхавое заканадаўства. Міністэрства фінансаў патлумачыла акалічнасці (PDF).

У прыватнасці, аўтамабілістам дазволяць афармляць дамовы абавязковага аўтастрахавання праз інтэрнэт. Гэта можна будзе зрабіць на сайтах страхавых кампаній ці, напрыклад, банкаў.

Пасля аплаты поліса аўтамабіліст зможа сам раздрукаваць дамову, але рабіць гэта неабавязкова.

Ад 1 верасня супрацоўнікі ДАІ змогуць бачыць наяўнасць страхоўкі ў сваёй базе. Вазіць з сабой дамову будзе не трэба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0