У ліпені на банкаўскім рынку Беларусі з'явіцца навінка — МТБанк запускае першы плацежны пярсцёнак.
Для аплаты ў краме яго трэба будзе паднесці да тэрмінала, які падтрымлівае бескантактавыя плацяжы. Аплата пройдзе гэтаксама, як пры карыстанні бескантактнай карткай альбо смартфонам.
Такі пярсцёнак будзе прывязаны да карткі «Віза».
У продажы з'явяцца белыя і чорныя пярсцёнкі.





