Можа, вы дэмісэксуал? У Tinder можна будзе выбраць адну з дзевяці сэксуальных арыентацый
Праграма для спатканняў Tinder дадае новую функцыю — карыстальнікі змогуць пазначаць у профілях сваю сэксуальную арыентацыю. Прапануецца 9 варыянтаў: гетэрасэксуал, гей, лезбіянка, бісэксуал, асэксуал, дэмісэксуал (тыя, для каго важнейшая эмацыйная сувязь, а не сэкс), пансэксуал, квір і «яшчэ не вызначыўся» (абраць можна адразу тры).
Як піша The Verge, новая функцыя зробіць пошук пары больш эфектыўным. Раней ў праграме можна было выбраць толькі, людзей якога полу ты хочаш бачыць: мужчын, жанчын ці і тых, і тых.
У гэтым месяцы абнаўленне запрацуе ў ЗША, Англіі, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ірландыі і Індыі. У астатніх краінах новая функцыя стане даступна пазней.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ