У юбілейным, сотым зь ліку, і завяршальным у гэтым сэзоне выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live акторка і сьпявачка Святлана Бень паказала спэктакль «З жыцьця насякомых» пад жывы музычны акампанемэнт. 

Апошняе выданьне Belsat Music Live у тэлесэзоне 2018/2019 сталася юбілейным, сотым па ліку. За тры гады выхаду ў этэр у студыі праграмы гучаў гучаў джаз, рок, рэп, электроніка, мэтал, эстрада і опэра. Гэтым разам стваральнікі BML вырашылі яшчэ болей пашырыць межы.

Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага ў 1937 годзе паэта Мікалая Алейнікава балянсуе між эпічнаю драмай і дзіцячымі лічылкамі ды распавядае пра жыцьцё інсэктаў сярод людзей і пра жыцьцё людзей сярод інсэктаў, а ў існасьці — пра Сусьвет. Самі ўдзельнікі спэктаклю распавялі вядоўцы Міры Шульц пра гісторыю яго стварэньня і свае эмоцыі ад гэтага твору.

Усе выпускі праграмы сабраныя тут. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0