Мастацка-навуковы альбом «Чарнобыль»
Аўтары: Дзяніс Раманюк, Ігар Бышнёў, Анатоль Кляшчук. Укладальнік і мастак: Дзяніс Раманюк.
У аснову альбома ляглі арыгінальныя вынікі даследаванняў, праведзеных аўтарамі за некалькі гадоў, а таксама найбольш важная і цікавая інфармацыя пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.
Альбом атрымаў «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2006», ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год», «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі», «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак».
Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»
«Чарнобыльская малітва» — чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі», прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя. Кніга гаворыць галасамі нашых суайчыннікаў — ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, створаных беларускай лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы
Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука.
У матэрыялах зборніка прадстаўлены аналіз сацыяльных наступстваў аварыі на ЧАЭС. Даследчыкі з Беларусі, ЗША, Японіі, Германіі, Украіны, Канады, Полышчы і Фінляндыі прадстаўляюць вынікі даследаванняў стану здароўя перасяленцаў і «ліквідатараў» у Беларусі і Украіне, распавядаюць пра змаганне навукоўцаў і медыкаў з сусветным «ядзерным лобі», аналізуюць змены традыцыйнай культуры ў перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны ды інш. Таксама публікуюцца даследаванні вуснай гісторыі Чарнобыльскай катастрофы ва Украіне і Беларусі, якія дазваляюць зразумець чалавечае вымярэнне гэтай трагедыі.
Кніга адрасаваная гісторыкам, сацыёлагам, медыкам і ўсім, каго цікавяць праблемы наступстваў Чарнобыльскай аварыі і радыяцыйнага забруджвання.
Михаил Башлаков, Михаил Борздыко. Полынь. Чернобыль: Поэтическо-графический диалог
Авторы с помощью изобразительно-образных средств графики и поэзии рассказывают о крупнейшей техногенной катастрофе XX века. Слова Иоанна Богослова о звезде Полынь лейтмотивом проходят через книгу, объединяя ее структуру и содержание.
Михаил Башлаков был участником ликвидации последствий аварии на ЧАЭС.
Эдуард Збароўскі «Чарнобыльскія пантэоны: сны і явы»
Кніга абгрунтоўвае перакананне аўтара ў тым, што катастрофа на ЧАЭС - сведчанне сацыяльна-гуманітарных наступстваў эры тэхнакратычнай цывілізацыі.
Валер Санько «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе»
У мастацкім рамане гаворыцца аб прычынах выбуху на ЧАЭС, ліквідатарскіх і перасяленскіх праблемах. Асноўнае месца жыцця і дзеянняў герояў - Гомельшчына. Мастацкі тэкст дапоўнены цытатамі з дакументаў, архіваў, навуковай літаратуры. Для масавага чытача.
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648





