Фота з Укантакце.

У Маскве ў чацвер затрымалі спецыяльнага карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова. Як распавёў Рускай службе Бі-бі-сі адвакат Дзмітрый Джулай, Галуноў быў затрыманы ў 14:30 6 чэрвеня, калі накіроўваўся на сустрэчу з крыніцай.

Па словах адваката, журналіста затрымалі некалькі аператыўнікаў, пры вобшуку яны нібыта знайшлі ў яго ў заплечніку скрутак з наркатычным рэчывам. Пазней яшчэ адзін скрутак быў знойдзены пры вобшуку ў кватэры Галунова.

Карэспандэнта даставілі ў аддзел паліцыі, дзе яму паведамілі, што ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 228.1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя вытворчасць, збыт або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў).

Як распавёў Бі-бі-сі следчы Ігар Лапацін, Галуноў затрыманы пры замаху на збыт мефедрону. РБК ў прэс-службе сталічнага ўпраўлення МУС паведамілі, што Галуноў «быў затрыманы на Цвятным бульвары ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў».

У ведамстве сцвярджаюць, што пры асабістым надглядзе ў Галунова былі выяўленыя пяць скруткаў з парашкападобным рэчывам, а пры ператрусе дома — яшчэ тры пакеты, скрутак з парашкападобным рэчывам і шалі.

Затрыманы журналіст віны не прызнае і лічыць гэта правакацыяй. Ён заявіў, што аператыўнікі спрацавалі «вельмі кепска».

Meduza выпусціла заяву, у якой піша, што не сумняваецца ў невінаватасці Галунова. Ён паспеў паведаміць выданню праз сяброў, што яму падкінулі два пакеты з невядомым рэчывам. Па словах Галунова, яму не далі патэлефанаваць з яго тэлефона і выклікаць адваката.

Пераслед журналіста выданне звязвае з яго працай. «Мы ведаем, што ў апошнія месяцы Ваню паступалі пагрозы; ведаем, у сувязі з нейкім тэкстам, здагадваемся, ад каго».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру