Украінскі комік і шоўмен Сяргей Прытула заявіў, што будзе балатавацца ў парламент па спісе партыі Святаслава Вакарчука «Голас».
Пра гэта артыст паведаміў на відэа, якое выклаў 8 чэрвеня ў сваім Facebook.
Ён таксама адзначыў, што папрасіў Вакарчука паставіць яго на трыццатае месца ў спісе, хоць той прапаноўваў уключыць яго ў першую дзясятку.
Прытула зможа трапіць пад 30-м нумарам у парламент, калі партыя Вакарчука набярэ на выбарах больш за 13%.





