Адміністрацыя ЗША не дазволіла размяшчаць вясёлкавыя сцягі ў гонар месяца гонару (прайду), які адзначаецца ЛГБТ-супольнасцю, на афіцыйных флагштоках будынкаў сваіх пасольстваў у свеце, паведамляе NBС News.
Супрацоўнікам пасольстваў неабходна запытваць дазвол у Дзяржаўным дэпартаменце, калі яны хочуць размясціць на флагштоках нешта, акрамя амерыканскага сцяга. Дазвол вывесіць ЛГБТ-сцяг запытвалі пасольствы ЗША ў Ізраілі, Германіі, Бразіліі і Латвіі. Ім адмовілі.
Адзначаецца пры гэтым, што ўлады забаранілі размяшчаць сцягі толькі на афіцыйных флагштоках, аднак супрацоўнікі дыпмісій могуць размясціць іх у любым іншым месцы, у тым ліку ўнутраныя памяшканні і знешнія сцены будынка.





