Моладзевая зборная Беларусі абыграла Гібралтар з лікам 10:0 у першым кваліфікацыйным матчы на Еўра-2021.

Гэтая перамога стала гістарычнай для беларускай маладзёжкі. Раней самая вялікая перамога ў гісторыі нашай каманды была над Сан-Марына — 6:0 (16 лістапада 2007 года). Гэты матч запомняць і ў Гібралтары. Самае разгромнае паражэнне каманды да гэтага — ад Сербіі 0:6 (23 сакавіка 2018).

На трыбунах было нешматлюдна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0