У нядзелю зборная Партугаліі прыме Галандыю на «Драгау» у фінале Лігі нацый. Пасля трэніроўкі футбалісты адправіліся ў гатэль на аўтобусе, і Раналду заўважыў з акна хлопчыка з плакатам «Cristiano Ronado dame un abrazo» («Крышціяну Раналду, абдымі мяне»), паведамляе Sports.ru.

Раналду папрасіў кіроўцу спыніцца, запрасіў Эдуарда (так клічуць хлопчыка) у салон аўтобуса і зрабіў з ім фота. Заўзятару 11 гадоў, ён хворы на лейкемію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0