Прэм'ер-міністр Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Вялікабрытанію, піша БелТА.

Сяргей Румас возьме ўдзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day), які пройдзе сёння на Лонданскай фондавай біржы. Праграмай працоўнага візіту таксама прадугледжаны перамовы кіраўніка ўрада з кіраўніцтвам Лонданскай фондавай біржы, найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў і фондаў.

На 11 чэрвеня ў Сяргея Румаса ў Лондане запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства замежнага гандлю.

Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў яна ўстойліва займае трэцяе месца па экспарце беларускіх тавараў. Праўда, асноўную долю ў экспарце займаюць беларуская нафта і нафтапрадукты, а Брытанія — толькі месца рэгістрацыі кампаній-пасярэдніц у іх продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0