Абнародаваны свежы рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка вярнулася ў топ-10. У яе 3565 балаў.

Першае месца па-ранейшаму займае японка Наомі Осака (6486 балаў). На другое месца з восьмага паднялася пераможца «Ралан Гарос» Эшлі Барці (Аўстралія), у яе 6350 балаў.

На 9-м месцы Слоан Стывенс — 3682.

Беларуская Аляксандра Сасновіч — 36-я (1490), Вікторыя Азаранка — 42-я (1320).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0