— Вы з першых дзён працы ў Расіі стваралі ўражанне вельмі грунтоўнага, сур'ёзнага, нягледзячы на ​​маладосць, чалавека. Быў момант у жыцці, калі рэзка пасталелі?

— Калі ў 16 гадоў страчваеш бацьку, атрымліваеш вялікую жыццёвую школу. Адразу прыходзіць ўсведамленне: усё, ты сам вырашаеш. Другі этап сталення — гэта інтэрнат, у маім выпадку вучылішча алімпійскага рэзерву. Мне самому за ўсё даводзілася змагацца — гэта загартоўвае.

— Цяпер усе абмяркоўваюць фільм «Чарнобыль». Глядзелі?

— Навошта мне глядзець, калі я сам там быў?

— Зверыць уласныя ўспаміны з мастацкай рэканструкцыяй падзей.

— Пакуль не глядзеў, але бачыў шмат водгукаў, рэкламы. Думаю, быль была больш чорнай, чым кіно. Бацька на ліквідацыі наступстваў аварыі атрымаў самую сур'ёзную ступень апраменьвання. Маці плацілі пенсію па 18-м артыкуле да таго часу, пакуль мы з сястрой не сталі паўналетнімі. Я добра памятаю тое радыеактыўнае воблака, разумею, куды бацька ездзіў, хоць ён, магчыма, гэтага ў поўнай меры не ўсведамляў. Вяртаўся, а потым на падушцы плямы крыві заставаліся… У адной частцы Хойнікаў, у бок Рэчыцы, жывуць людзі, а ў другой, бліжэй да мяжы, пачынаецца зона адчужэння. Я быў там: высокая трава, ваўкі выюць. На Прыпяці рыбачыў.

— Вам 10 гадоў, ірвануў Чарнобыль. Самы моцны ўспамін таго часу?

— Парады — у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі, Першага мая. Як людзі даставалі і разгортвалі чырвоныя сцягі. Ужо падчас дэманстрацыі па шэрагах ішоў шэпт: нешта адбылося. Гэта адчуванне трывогі добра памятаю.

— Насельніцтва не апавяшчалі аб аварыі на ЧАЭС.

— Інфармацыя перадавалася па «сарафанным радыё». Калі рэактар ​​ірвануў 26 красавіка, атрымліваецца, на 1 мая пяць дзён прайшло. Як у «Гарадку» жартавалі: у часы нашага дзяцінства былі добрыя фільмы і індыйскія. Тое ж самае з тэлевізійнымі каналамі — іх было два: БТ і Першы. Усё. Зразумела, што зверху паступіў загад не распаўсюджвацца аб аварыі, — сказаў Ганчарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?