Спякота можа негатыўна адбівацца на самаадчуванні кіроўцаў. Таму супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС пачалі з раніцы 10 чэрвеня раздаваць аўтамабілістам бутыляваную ваду, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Акцыя будзе працягвацца і ў іншыя дні, адзначылі ў ДАІ.

— У гарачае надвор'е мы рэкамендуем кіроўцам адпраўляцца ў дарогу толькі на тэхнічна спраўных транспартных сродках, - адзначыла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка. — З сабой пажадана браць пітную ваду, асабліва метэазалежным і тым, у каго маюцца сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Калі ў дарозе стала дрэнна, трэба спыніцца, выйсці з машыны і схавацца ў цені. Глыток халоднай вады прыкметна палепшыць самаадчуванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0