На пляжы ў Крычаве ўсталявалі новую кабінку для пераадзявання. Фотаздымак з'явіўся ў суполцы «Падслухана Крычаў».

«У горадзе распрацавалі прынцыпова новую, можна сказаць, інавацыйную мадэль кабінкі для пераадзявання, якая дазваляе не толькі ашчадзіць будматэрыялы, але таксама садзейнічае пераадоленню залішніх псіхалагічных бар'ераў, ад якіх пакутуе значная частка насельніцтва. Першая эксперыментальная кабінка была ўсталяваная на грамадскім пляжы ля мікрараёна Сож. Відавочна, што гэта першы, сціплы, але вельмі важны, магчыма, лёсавызначальны крок да разняволення шырокіх народных масаў нашай краіны шляхам прышчаплення ім перадавых еўрапейскіх каштоўнасцяў. Можна меркаваць, што неўзабаве такімі інавацыйнымі кабінкамі будуць укамплектаваныя ўсе пляжы Магілёўскай вобласці, а потым і ўсёй краіны. Наступным крокам, хутчэй за ўсё, стане ліквідацыя кабінак для пераадзявання ўвогуле, як непатрэбнага і шкоднага атавізму, і афіцыйнае аб'яўленне ўсіх пляжаў краіны зонай, свабоднай ад крывадушнай цнатлівасці», — іранізуе чытач «Нашай Нівы» Вальдэмар К., які звярнуў увагу на кабінку.

Крычаўскія камунальнікі патлумачылі, як у іх атрымалася «празрыстая» кабінка для пераадзявання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0