Ігар Шуневіч больш не міністр унутраных спраў Беларусі.

Шуневіч прыходзіў на пасаду жыхаром двухпакаёўкі ў міліцэйскім доме на Грушаўцы. Затое сышоў уласнікам катэджа у Драздах-2 — квартале для лукашэнкаўскай наменклатуры.

Катэдж Ігара Шуневіча. Фота Волі Афіцэравай.

Катэдж Ігара Шуневіча. Фота Волі Афіцэравай.

Шуневіч атрымаў 14 сотак элітнай зямлі рашэннем Мінгарвыканкама №302 ад 6 лютага 2014 года і неўзабаве пачаў будоўлю.

Атрымаўся двухпавярховік плошчай каля 295 квадратных метраў. Тут жывуць сам экс-міністр, яго жонка і малая дачка.

На ўсялякі выпадак кватэру на Грушаўцы адразу перапісалі на немаўля.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0