Фота той самай кабінкі з суполкі «Падслухана Крычаў».

Фота той самай кабінкі з суполкі «Падслухана Крычаў».

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і добраўпарадкаванні прадпрыемства «Камунальнік» Аляксандр Данін расказаў, што кабінку яны паставілі яшчэ два тыдні таму. Штакеціны былі набіты ў два слоі, без шчылін. Але за выхадныя верхні слой адарвалі.

«Гэта нашы хуліганы пастараліся. Навошта — не зразумела. Не думайце, што мы так спецыяльна зрабілі!» — пракаментаваў Аляксандр Данін.

За заўтра камунальнікі абяцаюць усё адрамантаваць. А вось новых кабінак на гэтым грамадскім пляжы не чакаецца. «У нас тры пляжы, і на ўсіх усталявана па адной кабінцы. Як правіла, яе хапае», — тлумачыць Данін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?