Фота СК

Фота СК

У Шчучынскім раёне мужчына патануў пры спробе перайсці Нёман. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК Сяргей Шаршаневіч.

Двое мужчын ўвечары 9 чэрвеня спрабавалі перайсці Нёман непадалёк ад вёскі Зачэпічы і патрапілі ў яму. Выбрацца з яе ўплаў змог толькі адзін. Другі мужчына - 41-гадовы жыхар Шчучына - сышоў пад ваду і не вынырнуў. Яго цела працягваюць шукаць службы выратавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?