10 чэрвеня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пакінуў сваю пасаду. Ён узначальваў МУС аж 7 гадоў. Імя наступнага кіраўніка яшчэ невядомае.

Пакуль што функцыі міністра лягуць на плечы Івана Падгурскага, першага намесніка Шуневіча.

Падгурскаму 54 гады, ён начальнік крымінальнай міліцыі (дарэчы, з гэтай пасады перасеў у міністэрскае крэсла і сам Шуневіч у 2012 годзе).

Родам Іван Падгурскі з Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Акадэмію МУС. У сістэме органаў унутраных спраў займаў розныя пасады: быў камандзірам узвода міліцыі аддзела пазаведамаснай аховы, у 2011 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, а праз два гады ўзначаліў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.

Першым намеснікам міністра і кіраўніком крымінальнай міліцыі ён стаў у 2016 годзе. У 2017 атрымаў званне генерал-маёра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру