Затрыманы намеснік дырэктара па агульных пытаннях мінскага «Спецкамбіната КБА», у падпарадкаванні якога знаходзяцца могілкі сталіцы, Сяргей Руды. Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца Tut.by.

Сяргей Руды. Фота: «Зялёны партал».

Па словах суразмоўцы партала, Сяргея Рудага затрымалі на мінулым тыдні па падазрэнні ў атрыманні хабару.

У прыёмнай у сераду сказалі, што 4 чэрвеня Руды яшчэ быў на працы. У адміністрацыі «Спецкамбінат КБА» 5 чэрвеня паведамілі, што Рудога на працы няма, таму што ён напісаў заяву за свой кошт.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да намесніка дырэктара КУП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання».

Паводле следства, у лютым бягучага года мужчына прыняў ад грамадзяніна ў якасці хабару не менш за $800 за вырашэнне пытання. Супрацьпраўныя дзеянні службовай асобы былі выяўлены супрацоўнікамі міліцыі ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Мужчына затрыманы. Следчымі праводзяцца следчыя дзеянні з яго ўдзелам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру