Ні на адным з прадметаў, канфіскаваных падчас ператрусу ў кватэры журналіста «Мядузы» Івана Галунова, не ўдалося знайсці яго адбіткаў. Пра гэта «МбХ медыя» распавёў яго адвакат Сяргей Бадамшын.
ГУ МУС па Маскве, у сваю чаргу, паведаміла, што на пакетах з наркотыкамі, канфіскаваных у Галунова, выяўленая ДНК некалькіх чалавек. У ведамстве дадалі, што поўныя вынікі экспертызы будуць гатовыя ў другой палове дня 11 чэрвеня, і іх адразу апублікуюць.