24 сакавіка ў Белфасце беларусы прайгралі 1:2, uefa.com

24 сакавіка ў Белфасце беларусы прайгралі 1:2, uefa.com

Сёння зборная Беларусі па футболе згуляе матч адборачнага турніра да чэмпіяната Еўропы — 2020. Супернік — Паўночная Ірландыя. Матч пройдзе ў Барысаве, пачатак у 21.45

Паўночная Ірландыя — 9 (3 гульні), Нямеччына — 6 (2), Нідэрланды — 3 (2), Эстонія — 0, Беларусь — 0. 

У трох першых матчах Беларусь пацярпела тры паразы, у тым ліку і ў гасцявым ад ірландцаў. Параза ў сённяшняй гульні паставіць крыж таксама на марах пра трэцяе месца ў групе і давядзецца змагацца з чацвертае з эстонцамі. Павінны ж быць нейкія амбіцыі.

Матчы з эстонцамі пройдуць увосень, тады ж таксама дамашні паядынак з Нідэрландамі і гасцявы з Нямеччынай.

Разам з тым на Еўра-2020 можна трапіць і ў другі спосаб. Праз міні-турнір для пераможцаў турніру Лігі нацый у дывізіёне D.

Для гэтага трэба ў сакавіку наступнага года ў гасцях перамагчы Грузію, а потым пераможцу матча Косава — Паўночная Македонія. Праўда, два матчы давядзецца гуляць у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0