Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах у Мінску 11 чэрвеня амерыканская валюта абнаўляе гадавы мінімум.

На пачатку таргоў даляр патаннеў на 0,0093 да 2,0712 беларускага рубля.

У гэтым годзе мінімум быў на таргах 23 мая — 2,0757. 1 студзеня даляр быў роўны 2,1598, а 3 студзеня быў зафіксаваны максімум сёлета — 2,1788

Такім чынам за пяць месяцаў рубель умацаваўся да даляра на 10 капеек.

Еўра сёння таннее на 0,0053 да 2,3451. Але тут гадавы мінімум быў на таргах 23 мая — 2,3158. 1 студзеня еўра быў роўны 2,4734 рубля.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 0,0007 да 3,2118 за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0