Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Мерапрыемства пройдзе ў Бішкеку 13—14 чэрвеня, піша Кыргызская служба Радыё Свабода.

Для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС прыедуць кіраўнікі 11 краін: Расіі, Казахстана, Кітая, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі і Пакістана. У якасці назіральнікаў у мерапрыемстве будуць удзельнічаць прэзідэнты Афганістана, Беларусі, Ірана і Манголіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0