У ноч на 7 чэрвеня 20-гадовы жыхар Светлагорска адпачываў у вёсцы Хутар з сябрамі. Пасля наведвання лазні і ўжывання алкаголю хлопец сабраўся дадому. Калі ішоў па вёсцы, убачыў каля аднаго з дамоў «Фальксваген-Гольф» 1987 года выпуску. Да райцэнтра дабірацца пешшу не хацелася, таму вырашыў даехаць на чужым аўтамабілі, паведамляе абласная міліцыя.

Забраўся ўнутр салона, разабраў замок запальвання і паспрабаваў завесці аўто. Але не атрымалася. Хлопец ляпнуў дзвярыма і пайшоў.

Раніцай гаспадыня машыны ўбачыла, што дзверы пашкоджаны, у замку вырваныя драты і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Акрамя гэтага ў машыне яна знайшла барсетку з дакументамі: пашпартам, вайскоўцам білетам і банкаўскімі карткамі, якія належалі аднаму чалавеку

Знайсці яго было не складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0