Аляксандр Лукашэнка выступае за падтрымку адстаючых гаспадарак сіламі прамысловых прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, піша БЕЛТА.
«Для нас вельмі важна падтрымаць сяло ў гэты вельмі складаны перыяд. Нам ні ў якім разе нельга дапусціць спаду ў сельскагаспадарчай вытворчасці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што краіна забяспечыць сябе харчаваннем нават у выпадку закрыцця слабых гаспадарак.
«Людзей шкада проста. Але калі людзі гэтага не разумеюць, пойдуць дзесьці шукаць працу. Мы гатовыя падтрымаць і дапамагчы, толькі трэба, каб на месцах варушыліся. Мы не можам закопваць у гэтыя гаспадаркі грошы незваротна. Таму сур'ёзна трэба думаць пра перспектывы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У краіне каля 20—25% гаспадарак не могуць выйсці на рэнтабельную працу ўласнымі сіламі. Ім цяжка справіцца з сітуацыяй па розных прычынах, як суб'ектыўных, так і аб'ектыўных, адзначыў ён.
Ён перакананы, што гэтым адсталым сельгаспрадпрыемствам неабходна аказаць дапамогу. У якасці буксіра для іх, па словах кіраўніка дзяржавы, могуць выступіць прамысловыя прадпрыемствы. «Нехта дапаможа людзьмі, нехта тэхнікай, хтосьці адрамантуе тэхніку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.