kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў будучыні асновай сацыяльна-працоўнага кантракту стане чатырохдзённы працоўны тыдзень, піша ria.ru

«Тэхналагічны працэс прыводзіць да скарачэння не толькі працоўных месцаў, але і працоўнага часу. Да пашырэння вольнага часу. Вельмі верагодна, што будучыня за чатырохдзённым працоўным тыднем як асновай сацыяльна-працоўнага кантракту», - адзначыў ён падчас выступу на Міжнароднай канферэнцыі працы.

Па словах Мядзведзева, пагоня за поспехам можа пагражаць расейцам хранічнай стомленасцю і пастаянным стрэсам, што, у сваю чаргу, можа істотна адбіцца на прадукцыйнасці працы і эканамічных паказчыках краіны.

У якасці доказу сваіх слоў кіраўнік урада прывёў у прыклад вопыт новазеландскай кампаніі, якая пасля ўвядзення чатырохдзённага працоўнага тыдня атрымала рост прадукцыйнасці ў пераліку на гадзіну працоўнага часу ў 20 працэнтаў, у той час як узровень стрэсу супрацоўнікаў знізіўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру