«Радіо Свобода»

Былы кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) Філарэт, які атрымаў пасля стварэння адзінай аўтакефальнай царквы Украіны (ПЦУ) тытул ганаровага патрыярха, заявіў, што не прызнае выдадзенага Усяленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхатам томаса аб аўтакефаліі.

«Гэты томас мы не прымаем, бо мы не ведалі зместу томаса, які нам далі. Калі б мы ведалі змест, то 15 снежня не галасавалі б за аўтакефалію», — сказаў Філарэт, выступаючы на форуме ўкраінскай інтэлігенцыі «За Украінскую праваслаўную царкву! За Кіеўскі патрыярхат».

Непрызнанне томас патрыярх патлумачыў нежаданнем «пераходзіць з адной залежнасці ў іншую».

«Маскоўскі патрыярхат служыць інтарэсам Масквы, ПЦУ служыць грэкам. А хто будзе служыць Украіне?» — заявіў Філарэт.

Адным з доказаў залежнасці ПЦУ ад Усяленскага патрыярхата Філарэт назваў прызначэнне выхадца з Грэцыі, былога епіскапа Ольвійскага Епіфанія (Дзімітрыу) дапаможным епіскапам яе прадстаяцеля, мітрапаліта Епіфанія (Думенкі).

«Што, няма ўкраінца, што ты паставіў грэка? Для чаго ты грэка паставіў? Для таго каб гэты грэк назіраў, што адбываецца ва Украіне і перадаваў інфармацыю Усяленскаму патрыярху, і праз яго ж Епіфанія паступалі ўказанні, што трэба рабіць. І гэта называецца аўтакефальная царква?» — заявіў Філарэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0