За два дні ў Казахстане за ўдзел у мітынгах былі затрыманыя каля 700 чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС рэспублікі Нурдыльда Араз, перадае выданне Zakon.kz.

Прадстаўнік ведамства адзначае, што ў першы дзень несанкцыянаванай акцыі, які супаў з днём правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, былі затрыманыя каля 500 чалавек. Яшчэ прыкладна 200 грамадзян былі затрыманыя на наступны дзень, 10 чэрвеня. Акрамя таго, Араз адзначыў, што каля 550 затрыманых пратэстоўцаў у выніку былі прыцягнутыя да адказнасці. Астатніх адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі.

9 і 10 чэрвеня ў гарадах Нур-Султан і Алма-Аты прайшлі акцыі пратэсту, удзельнікі якіх выступалі супраць правядзення нелегітымных на іх погляд выбараў.

Чытайце таксама: У Казахстане прайшлі выбары прэзідэнта. Паліцыя затрымала каля 500 чалавек ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0