Забарону на наведванне лясоў увялі ў 27 раёнах Беларусі. У Беларусі ўсталявалася анамальна гарачае надвор'е з тэмпературным фонам вышэй за кліматычную норму, што абумовіла павышэнне ўзроўню пажарнай небяспекі. Спякота захаваецца да канца тыдня.

Абмежаванні дзейнічаюць у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, чатырох раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касцюковіцкім, Хоцімскім і Бялыніцкім), васьмі раёнах Мінскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім і Любанскім) і 13 раёнах Гомельскай вобласці (Кармянскім, Чачэрскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Добрушскім, Гомельскім, Лоеўскім, Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру