У Екацярынбургу настаўніца ліцэя імя Дзягілева прымусіла першакласнікаў па чарзе пісаць на дошцы слова «ж**а», каб вылічыць почырк вучня, які напісаў гэтае слова на парце. Пра гэта паведамляе рэгіянальнае выданне «Е1».

«Там вучацца творчыя дзеці, якія, магчыма, нават такога слова ў сям'і не чулі, а ў адукацыйнай установе прымусілі яго прапісаць!» — абураліся бацькі першакласнікаў.

Бацькі напісалі ў дэпартамент адукацыі скаргу на настаўніцу і школьнага псіхолага, якая, па словах дырэктара ліцэя Андрэя Кадачнікава, уключылася ў сітуацыю, каб спыніць «дазнанне». Ім вынеслі дысцыплінарныя спагнанні і правялі гутарку пра выкананне этычных нормаў.

Дырэктар ліцэя Кадачнікаў адзначыў, што настаўніца, якая прымусіла дзяцей пісаць на дошцы слова «ж**а», працуе ў школе год. «Настаўніцы аб'явілі вымову, разглядаецца пытанне аб яе прафесійнай адпаведнасці. Я папрасіў у бацькоў прабачэння», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру