У Лідскім раёне шукаюць махляра, які з 14 па 15 мая атрымаў несанкцыянаваны доступ да тэлефоннай станцыі ААТ «Лідскае піва», паведамляе lidanews.by.

Званкі хакер здзяйсняў на Кубу, чым нанёс шкоду прадпрыемству на суму 23 228 рублёў.

Завялі крымінальную справу па арт. 216 ч. 2 КК «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры». Злачынцу пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру