У раёне вёскі Вільча Жыткавіцкага раёна ўздымаецца ўзровень вады ў рацэ Случ. Гэта прыток Прыпяці, а сама Прыпяць цячэ на адлегласці каля 5 км.

Пра гэта паведамляе адзін з беларускіх тэлеграм-каналаў.

Гэту інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў старшыня Людзяневіцкага сельсавета Юрый Волчык. 

«Рэчка там поўная, вада падымаецца. Прычыны я не ведаю. Я ўчора спецыяльна да ракі пад'ехаў, але тады яна яшчэ з берагоў не выйшла. Начальнік МНС дакладваў, што ўзровень надалей падымаецца. А адкуль прыйшла, хто ведае. Можа быць, па Прыпяці з Украіны», — расказаў Волчык.

Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі ў каментары «Нашай Ніве» паведаміў, што ад арганізацый ці жыхароў згаданага раёна скаргаў на ўздым вады не паступала. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0