Åmøy Fjord каля Ставангера. Фота: Lars Christopher / flickr.com

Åmøy Fjord каля Ставангера. Фота: Lars Christopher / flickr.com

Фонд нацыянальнага дабрабыту Нарвегіі скарачае ўкладанні ў нафтагазавы сектар.

Парламент скандынаўскай краіны ў сераду прагаласаваў за вывад $13 млрд даляраў суверэннага фонду з вугале- і газаздабываўчых кампаній і ўкладанне $20 мільярдаў у кампаніі, якія займаюцца аднаўляльнай энергетыкай, паведамляе выданне «Афтэнпостэн».

Усяго Нарвегія назапасіла ў Фондзе нацыянальнага дабрабыту каля трыльёна даляраў.

Як вырашылі нарвегі, яны захаваюць акцыі вялікіх нафтагазавых кампаній, але сыдуць з дробных кампаній сектара.

Нарвегі прагназуюць, што здабыча нафты дасягне піку ў 2030 годзе, а пасля таго пачне падаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?