Фота Сяргея Гудзіліна
«Да канца тыдня будзе пераважаць гарачае без ападкаў надвор'е, толькі ў пятніцу месцамі чакаюцца лакальныя навальнічныя дажджы, а ў выходныя па поўначы краіны — паслабленне спёкі», — распавялі БелтА ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 14 чэрвеня, днём будзе +28-33, месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да +34.
У суботу днём будзе ад 24 градусаў па поўначы да +33 на поўдні Беларусі.
У нядзелю пераважна без ападкаў. Днём будзе ад +24 градусаў па паўночным усходзе да +33 градусаў цяпла па поўдні Беларусі.
Толькі ў панядзелак чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём +28-34, толькі па паўночным захадзе краіны - +25-27.
0
0
0
0
0
0