Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб звальненні двух генералаў паліцыі — начальніка ўпраўлення па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў ГУ МУС па Маскве Юрыя Дзявяткіна і начальніка УУС па ЗАТ Масквы Андрэя Пучкова.
Раней кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў запатрабаваў іх звальнення пасля спынення крымінальнага пераследу карэспандэнта «Мядузы».
6 чэрвеня Івана Галунова затрымалі паліцэйскія па абвінавачванні ў замаху на збыт наркотыкаў. Следства патрабавала адправіць журналіста ў СІЗА, аднак суд прызначыў яму хатні арышт. 11 чэрвеня кіраўнік МУС абвясціў пра спыненне справы ў сувязі з недаказанасцю віны Галунова.