Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спарадзіў хвалю жартаў у сацсетках праз твіт, у якім ён распавядае пра сустрэчу з сусветнымі лідэрамі, у тым ліку «прынцам кітоў», піша The Guardian.

У твіце ад 13 чэрвеня Трамп пахваліўся, што падчас апошняй замежнай паездкі меў зносіны з «замежнымі ўрадамі» штодня. «Я сустрэўся з каралевай Англіі, прынцам кітоў, прэм'ер-міністрам Злучанага Каралеўства, прэм'ер-міністрам Ірландыі, прэзідэнтамі Францыі і Польшчы», — напісаў ён.

«Кіты» ў твіце Трампа з'явіліся ў выніку некарэктнага напісання слова «Уэльс», бо на англійскай гэтыя два словы гучаць аднолькава і адрозніваюцца ў напісанні ўсяго адной літарай — Wales і whales. У выніку сустрэча з прынцам Уэльскім Чарльзам ператварылася ў сустрэчу з «прынцам кітоў».

Сацсеткі хутка адрэагавалі на памылку Трампа сваімі жартамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0