Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Дзень Святой Тройцы.

На пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста, сына Божага, Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумелае людзям, і гэта аб'ядноўвала вернікаў.

Спасланне Святога Духа на апосталаў адзначаецца Праваслаўнай царквой як адзін з найвялікшых дванадзесятых пераходзячых святаў. Традыцыйныя колеры ўбрання святароў у дзень Святой Тройцы, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.

З даўніх часоў на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у царкву на асвячэнне букеты з травы і кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0