У Мінску на Зыбіцкай, 4 адкрыўся новы бар Kalinoŭski. Там пабываў журналіст Франак Вячорка, застаўся задаволены і напісаў вялікі пост у фэйсбуку.

Фота: Франак Вячорка

Фота: Франак Вячорка

«Завітаў у новы модны патрыятычны бар на Зыбіцкай — Kalinouski Bar. Кусаю локці, што зрабіў гэта ня я. Прыкладна 12 гадоў таму мы з моладзьдзю ладзілі кампанію па папулярызацыі Каліноўскага і стварэньня зь яго сымбалю барацьбы за Свабоду і Незалежнасьць, які натхняў бы і аб’ядноўваў. І тады мы гаварылі, маўляў, было б добра мець у Менску такі падпольны паб, дзе ўваход толькі па паролі: «Каго Любіш? Люблю Беларусь».

Фота: Франак Вячорка

Фота: Франак Вячорка

Паб адкрылі, і не падпольны, а ў самым сэрцы Зыбіцкай, на месцы былой бургернай. І адкрыў яго прадпрымальнік Аляксей Славута, за што яму рэспэкт і падабайкі.

Фота: Франак Вячорка

Фота: Франак Вячорка

Дызайн шыкоўны. На сьценах — цытаты з «Мужыцкай праўды», асабліва важная: «Не народ для ўрада, а ўрад — для народа». Лягатып — Ū, то бок у нескладовае лацінкай. Мэню называецца — «Кактэльная праўда». Напоі — аўтарскія настойкі і кактэйлі зь беларускімі назвамі месяцаў. Паўсюль адсылкі да асобы Каліноўскага і году паўстаньня — «1863». Усё аздабленьне — па-беларуску. Дэталі — таксама прадуманыя: напрыклад, на сталах стаяць каласкі ў вазачцы. Мабыць, паўстанскія.

Фото: Франак Вячорка

Фото: Франак Вячорка

З гэтым барам — Зыбіцкая зноў набыла для мяне сэнс. Давайце падтрымаем добрую ініцыятыву, дзяліцеся пастом і прыходзьце».

Фото: Франак Вячорка

Фото: Франак Вячорка

Як паведамілі Франаку супрацоўнікі, інтэр'ер яны прыдумалі сваімі сіламі, без запрашэння прафесійнага дызайнера.

Фота: Франак Вячорка

У каментах, звяртае ўвагу The Village Беларусь, пішуць, што бар адкрыўся амаль насупраць турмы, куды саджалі паўстанцаў Каліноўскага. Гэта праўда: царскія ўлады перад судом трымалі паўстанцаў ў будынках кляштараў Верхняга горада. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0