Будынак за кінатэатрам «Перамога» на скрыжаванні Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай пачалі будаваць у 2012 годзе. Забудоўшчыкам выступала ТАА «Скіспортінвест», заснаванае кампаніяй з эстонскім капіталам (80%) і федэрацыяй гарналыжнага спорту (20%).

У 2017 годзе фірма з эстонскім капіталам у ліку іншых была звязана з кампаніяй «АЛС-Інвест» бізнэсоўца Аляксея Саўчука, які займае 38-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і кантралюе «Малочныя горкі».

Першапачаткова здаць комплекс за «Перамогай» планавалі ў канцы 2017 года, але гэта адбылося ў канцы 2018 года. Дата заканчэння будаўніцтва згодна з пашпартам аб'екта — чэрвень 2019 года. Цяпер тут ідуць завяршальныя працы, і выглядае ўсё гэта справа так:

У будынку плануюць размясціць апарт-гатэль, кафэ, а таксама офіс Беларускай федэрацыі гарналыжнага спорта і сноўборда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру