На выхадзе з аэрапорта «Мінск» павесілі плакаты, якія называюць «справядлівую цану» паездкі да сталіцы, — 30 рублёў.
фота twitter.com/dima_molokovich
На аб'яве, надрукаванай па-руску і па-англійску, указваецца таксама прыблізная цана ў далярах і еўра.
30 рублёў — гэта цана, якую прапануе афіцыйны сервіс аэрапорта 7373.
У іншых служб таксі яна можа іншай. Напрыклад, раніцай 17 чэрвеня «Убер» і «Яндэкс.Таксі» прапаноўвалі давезці пасажыра з аэрапорта да станцыі метро «Уручча» за 28 рублёў.