Відавочца выратаваў пенсіянера, які на матацыкле урэзаўся ў шлагбаўм і ўпаў на рэйкі на чыгуначным пераездзе каля станцыі ў Чэхіі. Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка гэтага года, але мясцовая паліцыя апублікавала кадры толькі цяпер.

85-гадовы Іржы Душка, мабыць, не заўважыў апушчаны шлагбаўм і ўляцеў у бар'ер на высокай хуткасці. Пажылы байкер і яго жалезны конь апынуліся на рэйках. Пры гэтым хутка ўстаць мужчына не змог. На шчасце, да яго прыбег мінак і сцягнуў з рэек за імгненне да прыбыцця цягніка. Відавочца выратаваў і яго матацыкл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру