kremlin.ru
Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі 17-19 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамляе БелТА
Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам адбудзецца заўтра, 18 чэрвеня, у Палацы Незалежнасці. Перагаворы пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага будзе ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзяць ход рэалізацыі сумесных праектаў.
Лідары дзвюх краін таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін.