Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч прызначаны намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расіі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

Бабіч быў паслом у Беларусі з 24 жніўня 2018 года па 30 красавіка 2019 года, але быў адкліканы на фоне непаразуменняў у беларуска-расійскіх адносінах. Яго змяніў Дзмітрый Мезенцаў.

Перад гэтым Бабіч сем гадоў быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0