Фота Ірыны Арахоўскай
На таргах у Мінску еўра патаннеў амаль на дзве капейкі (-0,0188) да 2,3119 беларускага рубля.
Перад гэтым мінімум быў зафіксаваны на таргах 21 мая — 2,3142.
1 студзеня еўра каштаваў 2,4734, а 2 студзеня быў гадавы максімум — 2,4865.
Такім чынам з пачатку года рубель умацаваўся да еўра на 17,5 капеек.
Даляр сёння патаннеў на 0,0035 да 2,0620 беларускага. Расійскі рубель умацаваўся на 0,0008 да 3,2085 за 100 адзінак.