Пра гэта паведаміў Радыё Свабода начальнік Упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.

«Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэнне дазволіць застацца ў Беларусі іранцу Мехрдату Джамшыдыяну з прадстаўленьнем адпаведнага статусу паводле гуманітарных меркаванняў»,— сказаў Бягун.

Мехрдат Джамшыдыян жыве ў Беларусі з 1993 года. Тут ажаніўся, мае трох дарослых дзяцей, прыняў праваслаўе. У 2012 годзе ў Іране былі забітыя ягоныя маці і брат, у чым праваахоўнікі Ірана пачалі падазраваць Мэхрдата Джамшыдыяна. Мэхрдат Джамшыдыян адмаўляе датычнасць ад злачынства. Іранец кажа, што ў той час знаходзіўся ў Беларусі і пацвярджае гэта ўязнымі дакумэнтамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру