Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на пасадзе намесніка міністра эканамічнага развіцця працягне займацца развіццём розных інтэграцыйных працэсаў.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў

Пяскоў таксама выказаў упэўненасць у тым, што ў Бабіча будзе і шмат іншых абавязкаў.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міхаіл Бабіч прызначаны намеснікам міністра эканамічнага развіцця — курыраваць узаемадзеянне з СНД.

Бабіч узначальваў расійскую дыпмісію ў Мінску са жніўня мінулага года па канец красавіка 2019 года. У канцы красавіка Пуцін вызваліў яго ад займанай пасады на фоне беларуска-расійскіх супярэчнасцяў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру