Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у чэрвені прыняў удзел у эканамічным форуме, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Па выніках форуму Дзмітрыеў даў інтэрв’ю Уладзіміру Рыжкову для радыё «Эхо Москвы». Вось некаторыя моманты з гэтага інтэрв’ю.

«Чаго баяцца ў Мінску? Я нядаўна быў у беларускай сталіцы на круглым стале, які ладзіў Анатоль Лябедзька, дык там былі чуваць такія словы, як «акупацыя» Беларусі Расіяй, «паглынанне», «захоп», — адзначыў Рыжыкоў.

«Кожны баіцца таго, што можа ўявіць. Частка апазіцыі, якая заўсёды была антыруская, канечне ж, баіцца і спекулюе на тэме, што заўтра прыдуць рускія танкі. І на гэтай жа тэме часткова спекулюе ўлада, як бы дзіўна ні было. Нас жа расціснуць, калі мы тут крыху пусцім кагосьці эканамічна ці не эканамічна, кажуць. Але на справе не бачна, каб улады чагосьці баяліся.

Беларуская ўлада ў дачыненні Расіі баіцца двух рэчаў: [па-першае,] крайне жорсткай пазіцыі па саюзнай дзяржаве. Адпаведна, што нельга будзе адмовіцца. Гэта будзе каштаваць так шмат, што можа не ўтрымацца і ўлада», — адзначыў Дзмітрыеў.

«Скажам проста: калі расійская ўлада абрэжа дапамогу, то ці ўтрымаецца беларуская эканоміка і сацыяльная сфера», — сказаў на гэта Рыжкоў.

«Калі Масква абрэжа эканамічныя магчымасці для Беларусі, тады гэта стане прамой пагрозай для Лукашэнкі. І пагрозай будзе не народ, а вялікае кола людзей вакол Лукашэнкі. Народ туды нават не паспее дабегчы. І другое, Лукашэнка баіцца ўзрастання актыўнасці Расіі ўнутры Беларусі», — адказаў на гэта Дзмітрыеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру